Рэакцыя віцэ-прэм'ера РФ на санкцыі: Танкам візы не патрэбныя

У духу пуцінскага мілітарызму віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін, рэагуючы на пытанне аб санкцыях Захаду, адказаў, што "танкам візы не патрэбныя".



rahozin_u_tanku.jpg

Рагозін у танку
Віцэ-прэм'ер Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Рагозін заявіў, што "танкам візы не патрэбныя". Такім чынам ён адрэагаваў на санкцыі і забарону на выдачу віз шэрагу расійскіх палітыкаў і бізнесменаў Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім саюзам.
"Танкам візы не патрэбныя", —  заявіў ён у эфіры праграмы "Нядзельны вечар" на канале Расія 1.
Адзначым, з сакавіка 2014 года Рагозін, адзін з самых антыўкраінскіх і антызаходніх палітыкаў РФ, знаходзіцца ў чорным спісе расійскіх палітыкаў і бізнесменаў, якім забаронены ўезд у ЕС.
liga.net