Ізраіль. Юнак на параплане паляцеў ваяваць у Сірыю

23-гадовы ізраільцянін арабскага паходжання пераляцеў на параплане праз Галанскія вышыні ў Сірыю.

23-гадовы ізраільцянін арабскага паходжання пераляцеў на параплане праз Галанскія вышыні ў Сірыю. Ізраільская армія мяркуе, што малады чалавек хоча ўступіць у шэрагі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і прыняць удзел у джыхадзе.

Ізраільскія жаўнеры, якія патрулявалі ізраільска-сірыйскае памежжа, убачылі параплан, які накіроўваўся ў бок Сірыі. У выніку аператыўных дзеянняў удалося ўстанавіць асобу юнака, які цяпер хутчэй за ўсё знаходзіцца на сірыйскай тэрыторыі, падкантрольнай тэрарыстам.

Паводле службы бяспекі Ізраіля «Шабак», да джыхадзістаў у Сірыі далучыліся 45 ізраільцян арабскага паходжання. Большасць з іх трапіла да ісламістаў праз тэрыторыю Турцыі. Прыкладна 4 з іх загінулі, а 10 былі арыштаваныя пасля вяртання ў Ізраіль.

www.radyjo.net