«Гэта сакрэт палішынэля». Ці можна ў палякаў пытацца, колькі яны зарабляюць?

Правілы ветлівасці за мяжой часам адрозніваюцца ад таго, да чаго прывыклі ў Беларусі. Журналіст MOST спытаў у Tik Tok у палякаў, ці можна ім задаваць пытанне: «Колькі ты зарабляеш?». Адказы былі розныя.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg.webp

«Гэта табу. Сачы за сваімі грашыма»

Традыцыйна, размовы пра заробкі ў Польшчы-гэта табу. Пра гэта казалі і большасць каментатараў у Tik Tok.

У нас гэтая тэма-табу. Ніколі не пытайся-гэта асабістая справа кожнага.

— Такія пытанні недарэчныя. Гэта асабістая справа, яна не павінна кагосьці хваляваць. Гэта няёмка і нават груба.

— Ой, хутчэй за ўсё, не.

— Пытацца заўсёды можна, не заўсёды атрымаеш адказ.

— Будзе мудра не казаць, колькі ты насамрэч зарабляеш.

— Я лічу, што гэта асабістая тэма, і не люблю такіх пытанняў.

— Гэта сакрэт палішынеля.

— Нават калі хтосьці і адкажа, то дакладна схлусіць. У нас так.

— Правілы культуры кажуць, не пытацца. Не ўсе ганарацца сваімі заробкамі. І я маўчу, што многія дадаюць сабе 50%, каб лепш выглядаць.

— Залежыць ад таго, на каго трапіш. Але большасць людзей не любяць размаўляць пра грошы.

— Спытаць ты можаш, але вось ці адкажуць табе, гэта ўжо іншая справа.

Некаторыя выказаліся даволі рэзка.

— Навошта пытаеш? Калі хочаш дадаць да іх бюджэту, то ок, а калі пытаеш з цікавасці, то лепш не пытай.

— А навошта табе гэта ведаць, не разумею, хто, што і колькі мае.

— Сачы за сваімі грашыма.


Глядзіце таксама

Людзі зайздросцяць

Чаму палякі не кажуць пра свае заробкі? Карыстальнікі Tik Tok тлумачаць гэта зайздрасцю, а таксама тым, што некаторыя не ганарацца сваімі даходамі.

— Гэта адчувальная тэма. Людзі зайздросцяць. Яны могуць сказаць: «Не разумею, за што табе столькі плацяць». Ці нават могуць паскардзіцца на нешта працадаўцу з-за зайздрасці.

— Лепш не пытацца, а калі хтосьці спытае, то не адказваць. Бывае, што нічога дрэннага з-за такіх пытанняў не здараецца, а бывае, што хтосьці можа пакрыўдзіцца. Залежыць ад суразмоўцы.

— Калі мяне раней пыталіся пра заробак, то я адказваў. Потым былі праблемы праз гэта. Людзі зайздросныя, крыўдзяцца, скардзяцца і пачынаюць сваркі: «А чаму ты столькі зарабляеш, а я столькі?». І яшчэ не думай, што калі нехта і адкажа, то ён скажа праўду.

Усё напісана ў працоўным дагаворы

Некалькі чалавек спаслаліся на працоўную дамову. У многіх фірмах работнікі падпісваюць дакумент, які забараняе выдаваць памер зарплаты.

— У працоўнай дамове ёсць пункт аб невыдаванні памеру заробку.

— На працы нельга пытацца. Нават ёсць пункт пра гэта ў большасці працоўных дамоваў.

— Часта ў дамове ёсць запіс, што нельга раскрываць памер заробку.

— У многіх фірмах ёсць строгая забарона распавядаць пра заробкі.

— Гэта хутчэй табу. Напрыклад, у маёй фірме ў Нямеччыне, калі людзі ведалі, хто колькі зарабляе, то былі прэтэнзіі аб суме заробку. Цяпер ёсць пункт у дамове, які кажа пра неінфармаванне аб памеры заробкаў.

Людзі-дзіўныя

І ўсё ж такі для часткі палякаў размова пра заробкі не з'яўляецца праблемай. Некаторыя каментатары ў Tik Tok адзначылі, што не разумеюць гэтага табу і лічаць яго дзіўным.

— Выбірай тэмы для размовы і пытанні ў залежнасці ад сітуацыі і ступені знаёмства. А так, можаш гаварыць з палякамі пра ўсё.

— Гэта залежыць ад чалавека. Для мяне гэта нармальна, але для большасці гэта табу.

— Гэта залежыць ад абставін. Калі кагосьці вельмі добра ведаеш, то можна размаўляць пра працу, але з малазнаёмымі лепш пазбягаць гэтай тэмы.

— Гэта залежыць ад людзей, у Польшчы ёсць розныя людзі.

— У мяне няма з гэтым праблем. Але людзі розныя, часам больш страціш, задаючы такое пытанне, а не атрымаеш адказ.

— Я таксама не разумею, чаму ў людзей з гэтым праблема. Можа саромеюцца, можа зайздрасць. Людзі-дзіўныя.