Хакеры скралі з Чырвонага Крыжа асабістыя даныя больш за паўмільёна чалавек
Асабістыя даныя больш за паўмільёна чалавек маглі скрасці хакеры, якія ўзламалі серверы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, паведамляе dw.com.
«Мы ўсе
ўзрушаныя і збянтэжаныя тым, што гэтая гуманітарная інфармацыя стала аб'ектам
атакі і можа быць скампраметаваная», — заявіў гендырэктар Міжнароднага
камітэта Чырвонага Крыжа Роберт Мардзіні.
Ён просіць хакераў не публікаваць даныя пра людзей, сярод якіх ёсць разлучаныя з сем'ямі з-за канфліктаў і асобы, якія знаходзяцца ў зняволенні.