Гадавіна абстрэлу Краматорска: падрабязнасці трагедыі, факты, OSINT-расследаванні, відэа

Сёння гадавіна абстрэлу Краматорска з расійскіх РСЗВ «Смерч». Роўна год таму, 10 лютага 2015 года, па вызваленаму ад аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў Краматорску, які ладзіў мірнае жыццё, быў здзейснены абстрэл 32 ракетамі з калібрам 300 мм. 18 з іх упалі ў раёне штаба АТА, 14 — у жылых кварталах гораду.



ljkohztta3w_642x336.jpg

Фота з сайта informnapalm.org

У выніку інцыдэнту, які быў кваліфікаваны як тэракт, загінулі 17 чалавек, яшчэ больш за 60 чалавек атрымалі раненні рознае ступені цяжкасці. Гэта адно з крывавых вайсковых злачынстваў, якое абавязкова мае быць разгледжанае падчас будучага вайсковага трыбунала супроць Расейскай Федэрацыі.

 

Як паведамляе сайт гораду Краматорск, у дзень трагедыі першая афіцыйная заява ад украінскіх вайскоўцаў прагучала праз 1,5 гадзіны пасля інцыдэнту. Паводле словах вайскоўцаў, удар па Краматорску быў здзейснены з боку Горлаўкі. Яшчэ праз паўтары гадзіны абстрэл Краматорска пракаментаваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

078e9235f259278f4e1450d37b74e0b0.jpg

Замежныя інтэрнэт-блогеры выказалі некалькі гіпотэзаў, якія ўвайшлі ў базіс вялікага OSINT-расследавання, у якім сабраныя факты пра верагодны напрамак і месца, з якога была здзейсненая атака Краматорска. Валанцёры InformNapalm пераклалі матэрыялы гэтага расследавання на нямецкую, чэшскую, польскую і іншыя мовы.

Больш чымся за 2 тыдні да трагедыі, валанцёры супольнасці InformNapalm паведамлялі, што ўдзень, 22 студзеня 2015 г., у г. Макееўка на вул. Генерала Данілава было зафіксаваная расійская рэактыўная сістэма залпавага агню «Смерч» з калібрам 300 мм, якая перасоўвалася адна, без машынаў суправаджэння ў бок мікрараёну Зялёны. Перавод гэтай машыны ў баявы стан доўжыцца 3 хвіліны, экіпаж — 3 чал. Далёкасць стральбы ад 20 км да 120 км.

Верагодна, 10 лютага 2015 г. з устаноўкі, зафіксаванай на відэа, альбо ейнага аналагу, скарысталі аб’яднаныя расійска-сепаратысцкія сілы для рэалізацыі крывавага тэракту дзеля знішчэння жыхароў Краматорска і ўкраінскіх вайскоўцаў.

Фотахраналогію разбуральных наступстваў тэракту і ягоных ахвяраў у Краматорску таксама апублікаваў у сваім блогу Арцём Гетман (фота 18+).

B9wNf6bCEAASX0C.jpg-large.jpg

10 лютага 2016 году Дзень памяці загінулых.

 

А 12.30 (паводле Кіева і Вільні) у Краматорску адбылася агульнагарадская хвіліна маўчання дзеля памяці ахвяраў тэракту. У гэты ж час увесь аўтатранспарт спыніў рух на адну хвіліну і засігналіў дзеля памяці загінулых.

 

На знак смутку прыспушчаныя сцягі на адміністрацыйных будынках.

 

Вечная памяць…

InformNapalm