Гаагскі трыбунал апраўдаў Ваіслава Шэшэля
Ваіслаў Шэшэль запатрабаваў ад Гаагскага трыбунала кампенсацыю ў 14 мільёнаў еўра.
Ваіслаў Шэшэль / info-balkan.ru
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ), які засядае ў Гаазе, апраўдаў лідэра Сербскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшэля па ўсіх вылучаных у яго адрас абвінавачваннях. Такое рашэнне абвясціў старшыня суддзяў Жан-Клод Антанэці.
Шэшэль падчас прысуду не прысутнічаў. З лістапада 2014, калі ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне, ён знаходзіцца ў Сербіі і вярнуцца ў Гаагу, нягледзячы на патрабаванні трыбунала, ён адмовіўся.
Ваіслаў Шэшэль добраахвотна здаўся МТБЮ ў лютым 2003 года. Яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці, а таксама «ў парушэнні законаў і звычаяў вайны», учыненых у перыяд з 1991 па 1993 год на тэрыторыі Харватыі, Ваяводзіны (Сербія), Босніі і Герцагавіны.
Лідэр Сербскай радыкальнай партыі сваю віну катэгарычна адмаўляў. Бок абвінавачвання, як паведамлялася, патрабаваў прысудзіць яго да 28 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле meduza.io