ФСБ зачыніла пункты пропуску на мяжы з Украінай
Пропуск праз тры аўтамабільных пункты на поўначы Крыму на мяжы з Украінай прыпынены, паведаміў у сераду «Інтэрфаксу» прадстаўнік пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па рэгіёне.
«З тэхнічных прычын з ночы спынены пропуск грамадзян», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Іншыя падрабязнасці ён не паведаміў.
На мяжы Крыму з Украінай дзейнічаюць тры пункты пропуску: «Армянск», «Джанкой» і «Перакоп».
Раней паведамлялася, што напярэдадні вечарам і сёння пад раніцу ў Крыме былі пашкоджаныя два газаправоды. Акрамя таго, абваліліся апоры лініі электраперадачы. Улады не выключаюць, што гэта была дыверсія.
Паводле belsat.eu