Францыя замарозіла ў сябе 22 млрд еўра са сродкаў Цэнтральнага банка Расіі
Раней расійскія актывы на 200 млн еўра замарозілі Нідэрланды.
Францыя замарозіла ў сябе 22 млрд еўра са сродкаў Цэнтральнага банка Расіі.
Таксама тут заблакаваныя рахункі і нерухомасць прыватных асоб, якія трапілі пад санкцыі.
«Па патрабаванні прэзідэнта Францыі мы працягнем поўную інвентарызацыю ўкладаў і аб'ектаў нерухомасці, яхтаў, люксавых аўтамабіляў, якія належаць расіянам, якія знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі», — заявіў міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр.
Раней расійскія актывы на 200 млн еўра замарозілі Нідэрланды.