Францыя: Расія спрабуе паўплываць на нашы выбары
Пошта праеўрапейскага кандыдата Эмануэля Макрона магла быць узламаная па ўказе расійскіх уладаў, кажуць у Парыжы.
Францыя абвінаваціла
расійскія ўлады ў арганізацыі хакерскіх нападаў на сайт і электронную скрыню
кандыдата ў прэзідэнты Эмануэля Макрона. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС
рэспублікі Жан-Марк Эйро, перадае “Journal du Dimanche”.
"Францыя не дапусціць, каб яе выбар быў зроблены пад дыктоўку ..., а галоўным правілам правядзення прэзідэнцкай кампаніі з'яўляецца неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых гульцоў", — сказаў ён.
Эйро адзначыў, што Расія аддае перавагу кандыдатам Марын Ле Пен або Франсуа Фіёну. А Макрон, які стаў мішэнню хакерскіх нападаў, з'яўляецца праеўрапейскім кандыдатам, падкрэсліў міністр. "Такая форма ўмяшання ў дэмакратычнае жыццё Францыі з'яўляецца непрымальнай, і я яе адпрэчваю", — заявіў Эйро.
Французскі міністр таксама падкрэсліў, што спроба падзяліць еўрапейцаў не спрацуе, адзначае Корреспондент.net.
"Магу паспрачацца, што любая спроба падзяліць еўрапейцаў і кіраваць імі не спрацуе. Злучаныя Штаты не маюць абсалютна ніякай магчымасці кампенсаваць перавагі, прапанаваныя Еўрасаюзам", — сказаў ён.
Між тым, выхаду экс-кіраўніка ўрада рэспублікі Франсуа Фіёна з прэзідэнцкай гонкі хочуць 65 працэнтаў французаў. Прычынай незадаволенасці электарату стаў фінансавы скандал, у які была ўцягнутая сям'я былога прэм'ер-міністра. Франсуа Фіён аформіў сваю жонку Пенелопу памочнікам, а дзяцей — у якасці кансультантаў. Французаў таксама шакавала сума, якую Пенелопа і яе дзеці атрымалі ў выглядзе акладаў «за кансультацыі», — каля 900 тысяч еўра.
Цяпер пасля "Пенелопагейта" каля двух трацін французскіх выбаршчыкаў хочуць, каб кандыдат ад "рэспубліканцаў" Франсуа Фіён адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дадзеныя апытання Французскага інстытута вывучэння грамадскай думкі (Ifop), праведзенага для газеты Journal du Dimanche. Апытанне праводзілася 17 і 18 лютага, у ім прыняло ўдзел крыху больш за тысячу чалавек. Паводле яго вынікаў, 65% апытаных жадаюць, каб Фіён зняў сваю кандыдатуру з выбараў. У той жа час 70% рэспандэнтаў, якія падтрымліваюць партыю "Рэспубліканцы", хочуць, каб ён прыняў удзел у прэзідэнцкай гонцы, паведамляе ТАСС.
Пакуль фаварытам гонкі з'яўляецца кіраўнік Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен.