Фотафакт: Як у Беластоку змагаюцца са спёкай
На Рынку Касцюшкі ў цэнтры Беластока працуюць гэтак званыя “водныя заслоны”. Яны ратуюць ад спёкі, што даходзіла апошнімі днямі ледзь не да 30 градусаў у цені.
Гэтая ініцыятыва беластоцкага водаканала не толькі ахалоджвае ў спёку, але і дазваляе весела бавіць час.
Гэтакі спосаб змагання са спёкай выкарыстоўваецца ў Беластоку ўжо не першы год.
Здымкі Jerzy Doroszkiewicz, poranny.pl