Да 70-годдзя аперацыі “Вострая Брама”: выстава ў консульстве і дыскусія пра Армію Краёву ў Беларусі

У панядзелак, 7 ліпеня, Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне запрашае на выставу, прысвечаную аперацыі “Вострая Брама” Арміі Краёвай.



get_img116.jpg

Жаўнеры АК і Чырвонай арміі сумесна патруліруюць вуліцы Вільні, 12.07.1944. Здымак NAC

Адразу пасля адкрыцця пачнецца дыскусія з удзелам гісторыкаў з Беластока і Мінска.

Выстава адкрыецца ў 18.00 у кіназале консульства (вул. Будзёнага, 48а).

 

У дыскусіі пад назвай “Армія Краёва ў Беларусі: праблемы даследавання і ацэнкі дзейнасці” прымуць удзел прафесары Універсітэту ў Беластоку Войцех Сляжыньскі і Адам Даброньскі, прафесар Аляксей Літвін з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук у Мінску, а таксама шэф-рэдактар часопіса ARCHE, кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч. Мадэратар дыскусіі – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Гродна).

 

www.t-styl.info