Forbes зноў назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам планеты
Часопіс Forbes склаў рэйтынг самых уплывовых людзей планеты. Ён апублікаваны на сайце выдання. Расійскі прэзідэнт другі год запар займае першы радок у гэтым спісе.
Топ-5 самых уплывовых людзей у гэтым годзе не змяніўся. На другім месцы — Барак Абама, на трэцім — Сі Цзіньпін, чацвёрты радок рэйтынгу заняты Папам Францішкам, а на пятым размясцілася
«каралева Еўрасаюза» канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Яна ж, па факце, застаецца самай уплывовай жанчынай у свеце.
У гэтым годзе ў рэйтынгу, які складаецца з 72 чалавек (па адным на кожныя 100 мільёнаў), знаходзяцца 17 кіраўнікоў дзяржаў, чый сукупны ВУП складае каля 48 трлн даляраў.
Акрамя таго, у рэйтынгу 39 кіраўнікоў буйных карпарацый і 29 мільярдэраў, чыё сумарнае багацце ацэньваецца ў 790 млн даляраў.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў круг самых уплывовых людзей планеты вярнуўся кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер. Ён стаў адным з нешматлікіх людзей з бліжэйшага акружэння
расійскага прэзідэнта, хто не патрапіў пад санкцыі.
Рэйтынг Forbes складаецца пры дапамозе галасавання рэдактараў выдання.
Яны ацэньваюць такія параметры, як фінансавыя рэсурсы, шырату ўладных паўнамоцтваў і іх выкарыстанне, а таксама колькасць людзей, на якіх яны аказваюць ўплыў.
tvrain.ru