Фермеры супраць алею
У Францыі фермеры пачалі блакаду нафтаперапрацоўчых заводаў і паліўных складоў Total.
Карпарацыя Total атрымала дазвол ўрада на закупкі пальмавага алею ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэты алей служыць сыравінай для атрымання біяэтанолу, або біяпаліва.
Сыравіна, якую для вытворчасць біяэтанолу вырабляюць фермеры ў Францыі, — гэта рапс. Ён даражэй, паколькі фермеры плацяць высокія падаткі і выконваюць вельмі строгае заканадаўства. Пратэстуюць не толькі фермеры, але і эколагі. На іх думку, экстэнсіўная вытворчасць пальмавага алею прыводзіць да высечкі лясоў.
Дазвол на імпарт пальмавага алею ў колькасці 300 тысяч тон на год быў дадзены ўрадам краіны.
Пальмавы алей — аб'ект крытыкі ў Еўропе за разбуральнае ўздзеянне на экалогію. Частка еўрапейскіх заканадаўцаў настойвае на яго поўнай забароне ў краінах ЕС.
Паводле euronews.com