Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на «Еўрамайдан» у Кіеве

На Еўрапейскай плошчы ў Кіеве адбываецца шматтысячны мітынг «За еўрапейскую Украіну».



kyiv.jpg

Сёння, 24 лістапада, апазіцыя вывела на цэнтральныя вуліцы Кіева дзясяткі тысяч прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Мітынгоўцы збіраліся ў парку Тараса Шаўчэнкі. Шэсце пачалося ў 11.30 па кіеўскім часе і прайшло па маршруце: вуліца Уладзімірская — вуліца Тараса Шаўчэнкі — Бесарабская плошча — вуліца Крэшчацік — Еўрапейская плошча. Зараз на плошчы адбываецца мітынг. 

Паводле розных ацэнак, у акцыі пратэсту супраць рашэння ўрада прыпыніць перамовы аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім Саюзам прымае ўдзел ад 50 да 100 тысяч чалавек. 

Паводле ўкраінскіх СМІ