Дзясяткі байцоў унутраных войскаў з Грушэўскага здаліся ў палон самаабароны Еўрамайдана
Дзясяткі байцоў унутраных войскаў з вуліцы Грушэўскага здаліся ў палон самаабароны Еўрамайдана, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.
Яны здаюцца пад гарантыі бяспекі. Самаабарона Майдана ім дае калідор праз натоўп і спрабуе забяспечыць, каб іх не пабілі. Байцы ідуць з Грушэўскага праз Еўрапейскую плошчу на
Майдан.
Усяго па стане на 11:00 (Мінскі час) здалося некалькі дзясяткаў байцоў ВВ.
На вуліцы інстытуцкай ідуць інтэнсіўныя баі паміж самаабаронай Майдана і "Беркутам".
euromaidan.rbc.ua