Дзяніс Пушылін: Для нас важна замацаваць перамір'е ад 1 верасня
Падгрупа трохбаковай кантактнай групы па бяспецы, хутчэй за ўсё, працягне перамовы ў Мінску ў сераду, 9 верасня. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік “ДНР” Дзяніс Пушылін па выніках перамоў 8 верасня ў Мінску.
"Стаіць задача ў дадзенай падгрупе знайсці кансэнсус, знайсці тыя пункты ўзаемадзеяння, якія дазволілі б падпісаць дакумент па адводзе тэхнікі калібрам менш за 100 мм. Для нас гэта з'яўляецца вельмі важным у дадзены момант. Для нас важна замацаваць тое перамір'е, якое было усталявана 1 верасня. Для нас цяпер важна забяспечыць для нашых грамадзян ціхія і спакойныя ночы без абстрэлаў, без снарадаў ", — заявіў Пушылін.
Паводле яго слоў, падгрупе па палітычных пытаннях "пахваліцца асабліва няма чым", аднак бакі дамовіліся правесці на наступным тыдні ў Мінску чарговае пасяджэнне.
У Мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" 8 верасня адбылася сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Наступны раўнд перамоваў пройдзе 22 верасня.
Паводле: БЕЛАПАН