Дональд Трамп назваў паспяховымі першыя 100 дзён свайго прэзідэнцтва

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць «паспяховымі» першыя 100 дзён свайго знаходжання ва ўладзе. Пра гэта ён заявіў сваім прыхільнікам, перад якімі выступіў у суботу ў горадзе Харрысбург, штат Пенсільванія.

ru-an.info

ru-an.info

Між тым, многія амерыканскія СМІ ацэньваюць вынікі ста дзён яго прэзідэнцтва не гэтак пазітыўна, і Трамп адказвае ім узаемнасцю: «Мы ўсе пагодзімся, што сродкі масавай інфармацыі заслугоўваюць нездавальняючай ацэнкі. А мая адміністрацыя, наадварот, за апошнія сто дзён штодня працавала на карысць грамадзян нашай краіны».
Прэзідэнт зноў раскрытыкаваў дзеянні свайго папярэдніка Барака Абамы, заявіўшы, што той пакінуў пасля сябе вэрхал у краіне: «Папярэдняя адміністрацыя паспяшалася далучыцца да міжнародных пагадненняў, па якіх Злучаныя Штаты толькі нясуць выдаткі, у той час як іншыя краіны атрымліваюць выгаду і нічога не плацяць. Сюды адносіцца і нявыгаднае нам Парыжскае пагадненне па клімаце».
Многія назіральнікі адзначаюць, што Трамп пакуль не выканаў большасць сваіх галоўных перадвыбарчых абяцанняў, і яго законапраекты сустракаюць сур'ёзнае супрацьдзеянне ў кангрэсе.
euronews.com