Дарадца амбасады Беларусі ў Вялікабрытаніі распавёў падрабязнасці пра напад на консула

Дарадца амбасады Беларусі ў Вялікабрытаніі Андрэй Міськевіч распавёў падрабязнасці таго, што адбылося ля будынка амбасады Беларусі, яго словы прыводзіць БелТА.

Беларуская амбасада ў Вялікабрытаніі

Беларуская амбасада ў Вялікабрытаніі


Паведамляецца, што нападу падвергнуўся консул.
Міськевіч распавёў, што з 13.30 каля будынка амбасады праходзіў мірны пікет, які скончыўся да 15.00. Увечары прыкладна ў 18.45 стала вядома, што хтосьці закідаў амбасаду яйкамі. У сувязі з гэтым сам Міськевіч і консул накіраваліся да амбасады, яны мелі намер звязацца з паліцыяй. Сам дарадца прыбыў на месца першым, консул — на 10 хвілін пазней.
«І пры падыходзе да амбасады быў атакаваны групай, як пазней высветлілася, у складзе 4 мужчын і адной жанчыны. Яны яго закідвалі яйкамі, выкрыквалі агрэсіўныя намеры. Было відавочна, што яны збіраюцца прыступіць непасрэдна да гвалтоўных дзеянняў. Бачачы, як развіваюцца падзеі, з амбасады выбег я, а таксама кіроўца, каб абараніць нашага супрацоўніка. Гэта крыху астудзіла запал нападнікаў. Таксама была выкліканая экстраная служба мясцовага падраздзялення паліцыі», — распавёў дарадца.
Паводле яго слоў, консула ўдарылі ў твар ужо пасля прыбыцця паліцыі. На дадзены момант ён знаходзіцца ў бальніцы.