Да 19 узрасла колькасць загінуўшых у маскоўскім метро

Па ўдакладненых дадзеных МНС, колькасць загінуўшых у выніку надзвычайнага здарэння на сіняй галінцы маскоўскага метрапалітэна дасягнула 19 чалавек. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, пра гэта заявіў намеснік начальніка ГУ МНС па Маскве Аляксандр Гаўрылаў.



moscow_metro_woman.jpg

«На дадзены момант сем целаў загінуўшых перададзеныя следчым падраздзяленням і знаходзяцца на верхняй частцы вестыбюля. З іх чатыры мужчыны і тры жанчыны. У першым вагоне застаюцца ў працы шэсць целаў загінулых, у другім вагоне — шэсць целаў загінуўшых», — паведаміў Гаўрылаў у ходзе пасяджэння па ліквідацыі наступстваў НЗ. 
Раней паведамлялася, што сярод загінулых быў машыніст аварыйнага вагона, аднак улады Масквы абверглі гэтую інфармацыю. Па апошніх дадзеных, у выніку аварыі пацярпеў 161 чалавек, 118 з іх шпіталізаваны. Дзяцей сярод іх няма.
lenta.ru