Чаму ўкраінцы патрабуюць прыбраць помнікі Пушкіну?

Ва Украіне пачалася вялікая кампанія па дэрусіфікацыі.

puszkin.jpg

Серыю аргументаў аб гэтым прывёў сёння ўкраінскі цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі пры Міністэрстве культуры краіны. Гэта прапагандысцкі цэнтр, які займаецца як інфармацыйнымі кампаніямі, так і супрацьдзеяннем гібрыднай агрэсіі з боку Расіі. Такім чынам:
Помнікі расійскім пісьменнікам — частка каланіяльнай палітыкі Расіі, навязванне чужых культурных і моўных норм.
Пушкін быў вялікім прыхільнікам Пятра Першага, які прысвоіў сабе тысячагадовую духоўную спадчыну Кіеўскай Русі.
Негатыўна адгукаўся аб гетмане Мазепе ў паэме "Палтава": Што кроў гатовы ён ліць як ваду, што пагарджае ён свабодай.
Вінаваціў Украіну ў тым, што яна залежыць ад Польшчы і проста адмаўляў ёй у самастойнасці, называючы яе Маларосіяй.
І ў цэлым валодаў імперскім мысленнем.
 Адзначым, што ў адказ на вайну ва Украіне пачалася вялікая кампанія па дэрусіфікацыі: улады зносяць помнікі звязаным з Расіяй людзям, пераназываюць (ці збіраюцца) вуліцы і станцыі метро.