Цяпер спіртное? У Літве затрымалі 12 тон беларускай гарэлкі
27 снежня літоўскія мытнікі выявілі склад у Вільні, на якім незаконна захоўвалася 12 тон беларускай гарэлкі «Мара».
![270238537_220154263639744_175284310618731333_n.jpg 270238537_220154263639744_175284310618731333_n.jpg](/img/v1/images/270238537_220154263639744_175284310618731333_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Былі затрыманыя два чалавекі, прадавец і пакупнік, абодва грамадзяне Літвы. Пакупнік ужо паспеў загрузіць у свой міні-бус 600 бутэлек гарэлкі, паведамляе REFORM.by са спасылкай на мытню Літвы.
Партыя гарэлкі канфіскаваная. Яе кошт ацэньваецца ў 150 тысяч еўра. Прадаўца затрымалі на два дні, пакупніка вызвалілі пасля допыту.
Нагадаем, раней у Літве часта канфіскоўваліся кантрабандныя партыі беларускіх цыгарэт коштам у мільёны еўра.