Літва ўстанавіла загароду з калючага дроту на 20% мяжы з Беларуссю
Больш за 20% мяжы Літвы з Беларуссю абсталявана агароджай з дроту з вострымі лёзамі (канцэрціны), паведаміла ў аўторак Дзяржаўная энергетычная кампанія Epso-G, абраная падрадчыкам рэалізацыі праекта.
«У цяперашні час устаноўлены 140 км канцэрціны, нацягнутай кампаніяй і раней змантаванай супрацьпажарна-выратавальнай службай і арміяй», — гаворыцца ў паведамленні. На найбольш уразлівых участках мяжы засталося, па сцвярджэнні падрадчыка, усталяваць 10 км калючага дроту. Паралельна вядзецца ўстаноўка сегментаў для чатырохметровай загароды з металічнай стрыжневай сеткі, перадае АФН са спасылкай на ТАСС.
Працягласць мяжы Літвы і Беларусі складае каля 680 км. На гэтым рубяжы ў Вільні вырашылі пабудаваць агароджу вышынёй 4 м з металічнай стрыжневы сеткі, па-над якой пойдзе калючы дрот. Перад плотам усталёўваецца дадатковая лінія з калючага дроту вышынёй тры метры.
Кошт работ па ўсталяванні загароды складае €152 млн.
Таксама плот на мяжы з Беларуссю будуюць Латвія і Польшча.