Былыя закладніцы распавялі пра жахі палону «Бока Харам»

Былыя закладніцы, якія знаходзіліся ў палоне ў баявікоў ісламісцкай групоўкі «Бока Харам» на поўначы Нігерыі, распавялі, што незадоўга да іх вызвалення вайсковымі падраздзяленнямі некаторых палонніц забілі камянямі.



81.jpg

Па словах жанчын, баевікі загадалі закладніцам бегчы, а калі тыя адмовіліся, сталі кідаць у іх камяні, перадае Бі-бі-сі.

Амаль 300 вызваленых жанчын і дзяцей даставілі з буйнога ляснога масіву Самбiса ў лагер урадавых войскаў.

Як кажуць вайскоўцы, на працягу апошняга тыдня пры наступе на баевікоў-ісламістаў удалося вызваліць больш за 700 чалавек.

Былыя закладніцы распавялі, што баевікі забілі ўсіх мужчын і хлопчыкаў на вачах у іх родных, а затым пагналі жанчын і дзяцей у лес.

Некаторыя з захопленых жанчын былі гвалтоўна выдадзены замуж.

З таго часу, як «Бока Харам» пачала баявыя дзеянні на поўначы Нігерыі з мэтай стварыць там ісламскую дзяржаву, былі забітыя тысячы людзей.

У лютым нігерыйскія ваенныя пры падтрымцы падраздзяленняў суседніх краін пачалі наступ на ісламістаў і вярнулі пад свой кантроль тэрыторыі, захопленыя баевікамі «Бока Харам» годам раней.

krynica.info