«Блэкаўт» у самым загружаным аэрапорце свету
У будынку тэрміналаў аэрапорту Атланты знаходзіліся многія тысячы пасажыраў, якіх трэба было забяспечыць, як паведамілі ў кіраўніцтве аэрапорта, гарачай ежай і пітвом.
Але і на сыты страўнік пасажыры працягвалі абурацца, паколькі, калі меркаваць па іх словах, ніякага плана дзеянняў у падобных абставінах не існуе.
Аэрапорт Атланты на працягу многіх гадзін быў зачынены, ён не адпраўляў і не прымаў рэйсы з-за праблем з электразабеспячэннем. І супрацоўнікі авіякампаній, і тыя, хто забяспечвае працу тэрмінала, і пасажыры апынуліся фактычна ў апраметнай цемры.
Шырлі Бодзірнеа, пасажырка, распавяла: "Памігцела асвятленне пару разоў — і адключылася, потым пачалі працаваць аварыйныя генератары, таму яны змаглі навесці мінімальны парадак".
Падчас будаўніцтва была пашкоджана лінія электраперадач. Агулам закрануты былі звыш тысячы ста рэйсаў. У будынку тэрміналаў знаходзіліся многія тысячы пасажыраў, якіх трэба было забяспечыць, як паведамілі ў кіраўніцтве аэрапорта, гарачай ежай і пітвом.
Керціс Кімбл, пасажыр, адзначыў: "Так, такога кшталту іцыдэнты адбываюцца, але мы ўбачылі, што ніхто не ведае, як дзейнічаць у няштатнай сітуацыі, нам ніхто нічога не патлумачыў, не паінфармаваў. І, самае галоўнае, што даведачная служба перастала дзейнічаць, паколькі з-за праблем з электрычнасцю адключаныя тэлефонныя лініі. Карацей, хаос”.
Электразабеспячэнне ў аэрапорце Атланты, які лічыцца самым загружаным ў свеце, было цалкам адноўлена толькі да раніцы па цэнтральна-европейскойму часу.
Паводле euronews.com