Беларусы Філадэльфіі: Падтрымаем Украіну, захаваем Беларусь! (фота)
Неабыякавыя беларусы Філадэлфіі і ваколіц разам з украінцамі, палякамі і літоўцамі выйшлі на акцыю супраць увядзення на тэрыторыю Беларусі вялікіх расійскіх войскаў.

Сцягванне расійскіх войскаў да межаў з Украінай становіцца пагрозай не толькі для Украіны, Польшчы, краін Балтыі, у будучыні яны могуць быць задзейнічаны ў вайсковай акупацыі Беларусі па «крымскім сцэнары».
Сёння беларусы і ўкраінцы адзіныя ў сваім памкненні мець тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт перад абліччам усходняга агрэсара.
Акцыя мае міжнародны характар і адбываецца ва Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах Еўропы, дзе ёсць беларускія дыяспары.

У публікацыі выкарыстаныя фота з Фэйсбука Вадзіма Васільева