«Байдэн і Беларусь». Аналітычны цэнтр пры NATO апублікаваў рэкамендацыі для новага прэзідэнта ЗША

У ім даюцца рэкамендацыі Джо Байдэну.

1583588115_0_159_3073_1888_1920x0_80_0_0_9f366404587208feef174d6b261b3d5c.jpg

Атлантычная цэнтр Atlantic Council пры NATO стварыў даклад «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі». У ім даюцца рэкамендацыі Джо Байдэну:
• Сустрэцца з Ціханоўскай на працягу першых 100 дзён свайго прэзідэнцкага тэрміну;• Называць Лукашэнку былым прэзідэнтам.• Весці з ЕЗ і Масквой дыялог пра Беларусь, падкрэсліваючы, што беларускі пратэст – унутрыпалітычны.• Даць зразумець Расеі, што Маскве пагражаюць дадатковыя санкцыі, калі яна ўвядзе войскі ў Беларусь.• Увесці санкцыі на чыноўнікаў і кампаніі з Беларусі.• Прасоўваць вызваленне і амністыю ўсіх палітычных зняволеных, заклікаць да спынення гвалту і настойваць на ўсебаковым нацыянальным дыялогу аб новых сумленных выбарах.