Аўтакатастрофа ў Францыі: загінулі 42 чалавекі
На паўднёвым захадзе Францыі адбылося буйное ДТЗ, у выніку якога загінулі 42 чалавекі. Усе загінулыя — грамадзяне Францыі.

rusnovosti.ru
Аўтобус, у якім пенсіянеры ехалі на экскурсію на прыбярэжны курорт, сутыкнуўся з грузавіком каля горада Лібурн ў дэпартаменце Жыронда, пасля чаго абедзве машыны загарэліся. Трагедыя адбылася каля 7:30 раніцы па мясцовым часе, паведамляе Бі-бі-сі.
Па апошніх звестак, выжылі восем чалавек, чацвёра з іх атрымалі траўмы, стан дваіх — крытычны. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, "вялікай трагедыяй" і паабяцаў правесці пільнае расследаванне.