Астахаў пацвердзіў, што падаў заяву аб адстаўцы

Дзіцячы амбудсмен Павел Астахаў, чуткі пра адстаўку якога ходзяць ужо некалькі дзён, пацвердзіў у эфіры тэлеканала РБК, што сапраўды напісаў адпаведную заяву.

Фота: Генадзь Гуляеў / «Камерсант»

Фота: Генадзь Гуляеў / «Камерсант»


«Учора пасля вельмі сур'ёзнай гутаркі я падаў заяву, але рашэнне прыме прэзідэнт», — сказаў Астахаў.
СМІ паведамлялі, што ўпаўнаважаны падаў заяву аб адстаўцы з-за прэтэнзій да яго з боку ўпраўлення па пытаннях процідзеяння карупцыі. У апараце амбудсмена і ў Крамлі гэтую інфармацыю адмаўляюць. Адмаўлялі гэта і ў асяроддзі самага абмудсмена.
Патрабаванні звольніць Паўла Астахава ў апошнія дні пачасціліся з-за яго скандальнай размовы з выжылымі на Сямвозеры дзецьмі. Петыцыю на сайце Change.org за адстаўку амбудсмена падпісалі ўжо больш за 152 тысяч чалавек.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі