Апазіцыя святкуе перамогу на мясцовых выбарах у Ганконгу

Прыхільнікі прадэмакратычных сілаў атрымалі ўпэўненую перамогу на праведзеных у нядзелю выбарах дэпутатаў раённых саветаў Ганконга.

Прыхільнікі апазіцыі святкуюць перамогу на вуліцах Ганконга. Фота GETTY IMAGES


Прыхільнікі апазіцыі святкуюць перамогу на вуліцах Ганконга. Фота
GETTY IMAGES

Паводле папярэдніх дадзеных на раніцу панядзелка, прыхільнікі апазіцыі атрымліваюць кантроль над 17 з 18 акругаў, ці больш за 278 месцаў з 452, прадстаўнікі цэнтральнай улады — 42 месцы.

Па выніках мінулых выбараў праўрадавыя сілы кантралявалі 75% раённых саветаў, і цяперашні вынік для іх катастрафічны.

Нягледзячы на ​​асцярогі з нагоды бяспекі ў Ганконгу, дзе апошнія месяцы не сціхаюць пратэсты дэмакратычных сіл, галасаванне прайшло мірна. У ім ўдзельнічала рэкордная колькасць выбаршчыкаў — яўка склала 71% у параўнанні з выбарамі, якія прайшлі чатыры гады таму.

Дэпутаты раённых саветаў займаюцца лакальнымі пытаннямі, аднак яны кантралююць 117 з 1200 месцаў у калегіі выбаршчыкаў, якая абірае кіраўніка адміністрацыі Ганконга.
Паводле ВВС