Аляксей Арастовіч: Расійскія войскі патрапілі ў Севераданецку ў пастку, УСУ іх цяпер «мочыць у мяса»
Пра нечаканы паварот у цяжкіх баях у Севераданецку дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны паведаміў у фэйсбуку.
«Я тут нядаўна казаў пра ўзросшае аператыўна-тактычнае
майстэрства суперніка — расійскіх войскаў. А цяпер сачыце за рукамі. Мы
ўцягнулі расійскія войскі ў пастку ў Севераданецку, прытворна «здаўшы» горад», — напісаў Арастовіч.
Паводле яго слоў, цяпер расійскае камандаванне
знаходзіцца ў шоку. Расійцы адрапартавалі пра «ўзяцце» Севераданецка, а цяпер яны атрымалі жорсткі сустрэчны контрудар ад УСУ.
Абаронцы Украіны цяпер «мочаць маскоўскіх таварышаў у мяса», адзначыў
дарадца кіраўніка АП, нягледзячы нават на тое, што ў акупантаў ёсць перавага ў
авіяцыі і артылерыі.
«Нашы войскі праяўляюць неверагодную мужнасць, а
камандзіры — тактычныя таленты. Там вельмі жорсткія баі. Расійскае камандаванне
цяпер кідае ўсе наяўныя сілы на ўтрыманне (заўважце, ужо не на захоп — на
ўтрыманне!) Севераданецка. Нашы рэальна рвуць цяпер праціўніка, як львы,
нягледзячы на яго агнявую перавагу», — дадаў Арастовіч.
Ён таксама нагадаў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо
ўзялі ў палон ворагаў, аб чым раней паведамляў кіраўнік Луганскай АВА Сяргей
Гайдай. Бітва не скончана, адзначыў Арастовіч, абаронцы Ўкраіны будуць і далей «ірваць» праціўніка і паказваць сапраўднае майстэрства, якому
зайздросціць праціўнік.