Беларускія трэнеры па сучасным пяцібор'і сфатаграфаваліся ў футболках з літарай Z на Краснай плошчы
Беларускія трэнеры па сучасным пяцібор'і Алена Нырцова і Серафіма Татур сфатаграфаваліся на Краснай плошчы ў Маскве ў футболках з літарай Z, якая сімвалізуе падтрымку акупацыйных войскаў Расіі ва Украіне.
Фотаздымкі ў футболцы з Z Нырцова выклала ў сваім Instagram-акаўнце, падпісаўшы іх «Москва, по ком звонят твои колокола?», паведамляе папулярны беларускі спартыўны рэсурс (прызнаны «экстрэмісцкім»).
У Маскве з 25 да 28 траўня праходзіў II этап Кубка імя Паўла
Ляднёва, на якім выступалі беларускія і расійскія пяціборцы. Нырцова і Татур
уваходзілі ў судзейскі корпус спаборніцтваў.