Два журналісты агенцтва Рэйтэр атрымалі раненні пад Севераданецкам

Іх машыну абстралялі, кіроўца загінуў.

____39068_480x270.jpg

Два журналісты Рэйтэр атрымалі раненні ў выніку абстрэлу каля Севераданецка. Пра гэта ў пятніцу паведаміў карэспандэнт Russia Today Ігар Жданаў, пазней інфармацыю пацвердзіў тэлеканалу Сі-эн-эн прадстаўнік Рэйтэр.
«Двое журналістаў Рэйтэр атрымалі лёгкія раненні, яны трапілі пад абстрэл на шляху ў Севераданецк. Яны ехалі ў аўтамабілі, прадастаўленым прарасійскімі сепаратыстамі, якім кіраваў чалавек, прызначаны сепаратыстамі. Кіроўца аўтамабіля загінуў, — сказаў прадстаўнік агенцтва. — Рэйтэр выказвае найглыбейшыя спачуванні сям'і.»
Іншых падрабязнасцяў інцыдэнту ў Рэйтэр не паведамілі. Жданаў з RT адзначаў, што машына з журналістамі Рэйтэр ад траплення снарада перавярнулася на бок і загарэлася. Супрацоўнікі RT, якія ехалі за імі ў іншым аўтамабілі, не пацярпелі.