Актывісты Еўрамайдану занялі Украінскі дом
Паводле заявы дэпутата ад “Батькивщины” Андрэя Шаўчэнкі, актывісты занялі Украінскі дом, размешчаны на Еўрапейскай плошчы Кіева і выставілі ахову.
Каля 3 гадзін ночы міліцыя пакінула Украінскі дом
Ва Укрдоме выстаўляем ахову фондаў Музея гісторыі Кіева, якія, аказваецца, захоўваюцца на верхніх паверхах. Актывісты прыбіраюць смецце..." — адзначыў дэпутат і дадаў , што "ва Укрдомом выявілі мноства зламаных міліцыяй скрынь з экспанатамі", таму кіраўніцтва Музея складае акты, паведамляе тэлеканал 24.
25 студзеня каля 18 гадзін дзве сотні работнікаў унутраных войскаў занялі будынак Украінскага дома ў Кіеве. Некалькі сотняў дэманстрантаў спрабавалі прарвацца да будынка. Яны разбілі вокны
Украінскага дома і кідалі ўнутр кактэйлі Молатава, піратэхніку і іншыя сродкі.
Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ і палівалі тых, хто атакаваў, з брандспойтаў.
Каля гадзіны ночы пратэстоўцы перапынілі штурм будынак Украінскага дома, дзе знаходзіліся праваахоўнікі, і стварылі жывы калідор.
Каля трох гадзін ночы міліцыя пакінула Украінскі дом па загадзе кіраўніка МУС Віталя Захарчанка.
Паводле УНИАН