Адзіны расійскі лоўкостэр спыняе палёты праз санкцыі ЕС
Адзіны расійскі лоўкостэр «Дабралёт» спыняе продаж білетаў і палёты. Прычынай сталі ўведзеныя ў сераду санкцыі ЕС, праз якія з авіякампаніяй адмовіліся працаваць еўрапейскія контрагенты.
Пасажыраў «Дабралёту», у якіх ёсць квіткі на рэйсы Масква-Сімферопаль і Масква-Валгаград да 15 верасня і 20 жніўня адпаведна, перавязуць «Арэнбургскія
авіялініі». Астатнім павінны вярнуць поўны кошт квіткоў.
Пра тое, што даччыны нізкабюджэтны перавозчык «Аэрафлота» «Дабралёт» з 4 жніўня прыпыняе палёты па ўсіх сваіх маршрутах і продаж квіткоў, распавялі крыніцы і
пацвердзілі ў «Дабралёце». Праз санкцыі ЕС, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да кампаніі 30 ліпеня, «еўрапейскія контрагенты лоўкостэраў анулявалі ўкладзеныя з авіякампаніяй
дамовы лізінгу на самалёты Boeing 737-800NG, тэхабслугоўванне, страхаванне паветраных судоў і прадстаўленне аэранавігацыйнай інфармацыі».
Пасажыраў, у якіх ёсць авіябілеты на рэйсы «Дабралёт» Масква-Сімферопаль да 15 верасня ўключна, а таксама Масква-Валгаград да 20 жніўня ўключна, перавязуць «Арэнбургскія
авіялініі», якія таксама на 100% належаць «Аэрафлоту». Дата і час рэйсаў не зменіцца. Рэйсы па астатніх маршрутах «Дабралёта» (у Самару, Перм, Уфу,
Екацерынбург, Сургут і Казань, на якія палёты яшчэ не пачатыя) будуць адмененыя. Пасажырам вернуць поўны кошт авіябілетаў. Для іх адкрыюць гарачую лінію +7 (499) 215-23-00.
Стварэнне «нацыянальнага лоўкостэра», якім стаў «Дабралёт», абмяркоўвалася некалькі гадоў на самым высокім узроўні і заўсёды пазіцыянавалася як праект дзяржаўнага
значэння. У канцы 2012 года кіраўнік «Аэрафлота» Віталь Савельеў паабяцаў Уладзіміру Пуціну стварыць нізкабюджэтную авіякампанію на працягу года, калі будуць унесеныя неабходныя
змены ў Паветраны кодэкс. У жніўні 2013 савет дырэктараў «Аэрафлота» ухваліў фінансаванне праекта.