Сікорскі: Польшча адчувае сябе менш бяспечна
Міністар замежных справаў Польшчы даў інтэрвію тэлеканалу CNN.
"Узровень нашай занепакоенасці расейскімі дзеяннямі павялічыўся, таму мы павінны пераканацца, што ўсходні фланг NATO будзе ўзмоцнены", — заявіў міністр замежных справаў Польшчы ў інтэврію CNN.
Паводле Сікорскага, уведзеныя на мінулым тыдні супраць Расіі санкцыі “звернуць увагу Уладзіміра Пуціна” і насуперак таму, што думаў расійскі прэзідэнт, даказваюць, што “Захад існуе як маральная супольнасць”.
Р. Сіскорскі адзначыў: "Да гэтай пары расійскія ўлады лічылі, што заўсёды змогуць разыгрываць нас адзін супраць другому і што мы няздольныя дзейнічаць разам. Санкцыі Захаду — гэта першы знак таго, што мы здольныя".
Міністр дадаў, што Расія для Польшчы з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам, а гэта азначае, што і страты ад санкцый будуць немалыя. Але Сікорскі зазначыў, што ў Еўрасаюза не было іншага выхаду, бо Еўропа не можа моўчкі глядзець на тое, як Расія ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны анексіруе тэрыторыю свайго суседа і пастаўляе зброю сепаратыстам на ўсходзе Украіны.
— На жаль, дзеянні Расіі ва Украіне спрычыняюцца да таго, што мы адчуваем сябе менш бяспечна. Адзін з нашых суседзяў — Расія — вядзе гібрыдную вайну супраць іншага нашага суседа, — дадаў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.