Ад сёння АБСЕ узначальвае Сербія
Сербія з 1 студзеня 2015 года ўзначаліла Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), якая ўдзельнічае ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
Дзеючым старшынём, згодна з правіламі АБСЕ, стаў міністр замежных спраў краіны Івіца Дачыч. Старшынства ў арганізацыі прадастаўляецца на год. У мінулым годзе АБСЕ узначальваў
кіраўнік МЗС Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэр.
Івіца Дачыч заявіў у чацвер, 1 студзеня, што прыярытэтам для Сербіі на пасадзе старшыні АБСЕ будзе дээскалацыя ўкраінскага крызісу. Ён адзначыў неабходнасць захавання
перамір'я ўсімі бакамі канфлікту.
Сербія да гэтага часу не далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі, нягледзячы на імкненне ў Еўрасаюз. На заклікі еўрапейскіх чыноўнікаў таксама ўвесці абмежаванні ў дачыненні да РФ у Сербіі
адказвалі адмовай, спасылаючыся на гістарычныя сувязі з Масквой.
Паводле "Украінскай праўды"