Абраны прэзідэнт Узбекістана

Новым прэзідэнтам Узбекістана абраны выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзыёеў.

Шаўкат Мірзыёеў, фота Валерыя Мельнікава РИА Новости

Шаўкат Мірзыёеў, фота Валерыя Мельнікава РИА Новости


Па дадзеных выбарчай камісіі, Мірзыёеў набраў 88,61 працэнта галасоў выбаршчыкаў.
Шаўкат Мірзыёў з'яўляецца прэм'ер-міністрам Рэспублікі Узбекістан з снежня 2003 года.
У 2004 годзе ў Узбекістане была створана праўладная Ліберальна-дэмакратычная партыя, якая атрымала каля траціны галасоў на парламенцкіх выбарах 2005 года. Шаўкат Мірзыёеў стаў сябрам палітрады новай партыі (у прэсе яго таксама называлі «фактычным патронам» арганізацыі).
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Узбекістане прайшлі 4 снежня. Яны праводзіліся ў сувязі са смерцю 78-гадовага прэзідэнта Іслама Карымава 2 верасня, пасьля інсульту.
Паводле расійскіх СМІ