ААН: сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца
Пра 47-ю сесію Савета па правах чалавека ААН піша «Еўрарадыё».
На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі, выступіла спецдакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне Анаіс Марэн. Яна заявіла, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца і што прычыны гэтага — у палітычным крызісе падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Марэн згадала пра 35 тысяч затрыманых, пра больш за паўтысячы палітвязняў і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення, рэабілітацыі. Яна гаварыла пра «атмасферу страху і беспакаранасці», якая пануе ў Беларусі.
У дыялогу прынялі ўдзел 35 прадстаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.
«Мы працягнём працу з праваабаронцамі і калегамі з ААН, каб выкарыстоўваць усе даступныя інструменты ў ААН па аднаўленні законнасці ў Беларусі», — заявіла Святлана Ціханоўская.