81-гадовы Раўль Кастра пераабраны прэзідэнтам Кубы

Нацыянальная асамблея Кубы ў нядзелю пераабрала 81-гадовага Раўля Кастра прэзідэнтам (кіраўніком дзяржаўнай рады і ўраду) краіны.  



9a0c3daa_4217_410c_904f_fc36aeec1139.jpg

“Гэты тэрмін будзе для мяне апошнім”, — заявіў брат Фідэля Кастра ў звароце да парламенту Кубы.
 

Нацыянальная асамблея таксама зацвердзіла 52-гадовага Мігеля Дыяс-Канэля першым віцэ-прэзідэнтам, і менавіта ён узначаліць краіну, калі Раўль Кастра будзе не ў стане заставацца на пасадзе прэзідэнта да 2018 года.
 

У пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі браў удзел Фідэль Кастра, які рэдка паказваецца на публіцы.

radyjo.net