Трэнер, які намагаўся адправіць у Беларусь Крысціну Ціманоўскую, застаўся без пасады
Міністэрства спорту прыняло рашэнне скасаваць пасады галоўных трэнераў зборных па веславанні і лёгкай атлетыцы. У веславанні кепскія вынікі, а паўнамоцтвы галоўнага трэнера па лёгкай атлетыцы падзялілі паміж старшымі трэнерамі, піша «Прэсбол».
асаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы займаў Юрый Маісевіч. Той самы, які ўдзельнічаў у скандале з Крысцінай Ціманоўскай на Алімпіядзе ў Токіа. Тады праз вядомыя абставіны лёгкаатлетку спрабавалі датэрмінова адправіць дадому, і працэсам займаўся менавіта трэнер Маісевіч.
Адзначым, што ў веславанні пасады пазбавіўся Уладзімір Шантаровіч — таксама праўладны трэнер, які неаднойчы станоўча адгукаўся аб беларускім рэжыме. Аднак ён застанецца працаваць у беларускім спорце ў іншай, пакуль невядомай, якасці.