Расійскі хакейны аглядальнік: мінскае «Дынама» можа прапусціць сезон КХЛ з-за шматлікіх прычын

Расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка падзяліўся меркаваннем аб тым, што канал «КХЛ ТБ» выключаны са спісу дазволеных для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

bez_nazvanija_67.png

— Я спачатку падумаў, што праблема можа быць у рэкламе букмекерскіх кантор, якія ёсць на КХЛ ТБ — і гэта неяк уплывае на тое, што гэта нельга паказваць у Беларусі, — цытуе Аляксея Шаўчэнку «Прэсбол». — Можа. Але, наколькі я памятаю, у Беларусі і казіно дазволеныя — гэта значыць, там няма жорсткіх забарон. Цяжка сказаць. Але я б не стаў рабіць выснову, што адмова ад КХЛ ТБ можа прывесці да таго, што мінскае «Дынама» прапусціць наступны сезон.

«Дынама» (Мінск) можа прапусціць сезон праз многія прычыны. Напрыклад, дакладна ясна, што «Дынама» на дадзеную хвіліну не зможа трапіць у Фінляндыю і ў Латвію на сваім самалёце, гэта значыць ім трэба будзе ехаць з Масквы — праблема. Да іх дакладна не паедуць латышы і фіны — другая праблема...

У прынцыпе, што мы страцім, калі «Дынама» Мінск сыдзе з КХЛ? Ды нічога мы не страцім.