Падчас матчу ў Брэсце ў гульца зборнай Беларусі спынілася сэрца

У Брэсце ў аўторак падчас матчу фінальнай серыі беларускага чэмпіянату па хакеі на траве паміж мясцовым «Будаўніком» і «Мінскам» страціў прытомнасць гулец гаспадароў поля 29-гадовы Яўген Міхейчык.

Яўген Міхейчык страціў прытомнасць / scstroitel.by

Яўген Міхейчык страціў прытомнасць / scstroitel.by


Як паведамляе Еўрарадыё, у яго спынілася сэрца. Брыгада хуткай меддапамогі правяла рэанімацыю проста на полі, пасля чаго завезла спартсмена ў бальніцу. Міхейчык знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільны, ён размаўляе, самастойна дыхае.

Прызначана паглыбленае даследаванне, каб высветліць, што ж стала прычынай пагаршэння здароўя гульца нацыянальнай зборнай Беларусі.

У траўні Яўген Міхейчык праходзіў агляд у абласным дыспансеры спартыўнай медыцыны і паталогій не было выяўлена.

У тым матчы «Будаўнік» прайграў — 1:2. Лік у серыі 2:2. Рашаючы паядынак пройдзе ў Мінску 4 чэрвеня.