Ганна Сола выйшла замуж

25-гадовая біятланістка, бронзавая прызёрка ЧС-2021 у спрынце Ганна Сола выйшла замуж за беларускага велагоншчыка Станіслава Бажкова.

46275bd7ce6c448fc8a68148d4a88d9c.jpg


Сола — адзіная са зборнай у яе відзе спорту, хто не падпісаў праўладны ліст спартсменаў, нагадвае Беларускі партызан.

Бажкоў ганяе за велаклуб «Мінск», у складзе якога праводзіць ужо сёмы сезон.Сола і Бажкоў пазнаёміліся ў 2019-м у інтэрнэце. Ганна падтрымала Станіслава, калі ў яго была сур'ёзная траўма, і ён паспяхова аднавіўся пасля яе.

Пра Ганну Сола мы пісалі тут.