Літва забараніла беларускім спартоўцам удзел у спаборніцтвах на сваёй тэрыторыі

Белсат паведамляе, што ў спартовыя федэрацыі прыходзяць лісты, з якіх вынікае такая забарона.

images_139.jpg

Белсат паведамляе, што ў спартовыя федэрацыі прыходзяць лісты наступнага зместу (пераклад з англійскай мовы):
«Міністэрства спорту Літвы прыпыняе выдачу дазволаў для беларускіх спартовых каманд па просьбе Міністэрства замежных справаў Літвы праз палітычную сітуацыю, пэўныя рашэнні беларускага боку і скарачэнне дыпламатычных прадстаўніцтваў.
У сувязі са складанай палітычнай сітуацыяй (у тым ліку арганізацыяй нелегальнай міграцыі) мы ў цяперашні час не ўхваляем дазволы на ўезд беларускіх спартоўцаў у Літву»