Футболка нападаючага ЦСКА Іллі Шкурына з надпісам «Жыве Беларусь!» выстаўлена на дабрачынны аукцыён

Гэта той самы беларускі футбаліст, які адмовіўся гуляць за зборную краіны да той пары, пакуль Лукашэнка не сыйдзе ад улады. 

s_l1600.jpg

Гульнявая футболка форварда маскоўскага ЦСКА Іллі Шкурына стала лотам на дабрачынным аукцыёне Ebay.com. На майцы змешчаны вокліч «Жыве Беларусь!», а таксама ёсць аўтограф уладальніка.

Ілля Шкурын яшчэ летам, на пачатку пратэстнага руху ў Беларусі, абвесціў, што не будзе гуляць за нацыянальную зборную, пакуль дзяржавай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Усе сродкі ад прадажы футболкі будуць накіраваны ў Фонд спартыўнай салідарнасці, створаны для падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх атлетаў.

Гэта не першы спартыўны лот на аукцыёне. Да прыкладу, раней залаты медаль фрыстайлисткі Аляксандры Раманоўскай з зімовай Універсіяды бый прададзены за 15 тысяч долараў.