Экс-футбаліста зборнай Беларусі будуць судзіць за арганізацыю дамоўнага матча
Следчы камітэт завяршыў расследаванне дамоўнага матча ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. За спробу подкупу прафесійнага гульца клуба першай лігі быў затрыманы 44-гадовы ўраджэнец Магілёва.
Гаворка ідзе пра гульню «Нафтан" —
"Лакаматыў», прызначаную на 29 жніўня 2021 года. Мужчына хацеў
гарантаваць сабе выйгрыш па стаўках на гэты матч і дамовіўся з гульцом адной з
камандў, каб яна прайграла за 5000 долараў.
«Дзякуючы суладным дзеянням праваахоўнікаў
супрацьпраўныя дзеянні фігуранта спыненыя», — рапартуе Следчы камітэт.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле арт. 14, ч. 2
арт. 253 (замах на подкуп удзельніка спартыўнага спаборніцтва, здзейснены
паўторна) Крымінальнага кодэкса (пакаранне — да чатырох гадоў пазбаўлення волі).
Паведамляецца, што затрыманы — экс-гулец зборнай па футболе,
таму ён ведае пра незаконнасць такіх дзеянняў. Да таго ж, раней ён ужо
прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. А падчас
адбыцця пакарання ў папраўчай установе сталіцы здзейсніў новае злачынства.
Дарэчы, падчас следства былі выяўленыя парушэнні з боку
іншых гульцоў. Іх пакарала сама Федэрацыя футбола. Адзін футбаліст
дыскваліфікаваны на адзін год і аштрафаваны на 100 базавых велічыняў (2900
рублёў). А другога прызналі асобай непажаданай для мэт дзейнасці Асацыяцыі, бо
ён раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дагаворным
матчы, нагадвае «Еўрарадыё».
Адзначым, што ў афіцыйных паведамленнях прозвішча затрыманага былога футбаліста не называецца, хаця заўзятарам яно даўно вядома. Гаворка ідзе пра экс-паўабаронцу зборнай Беларусі і шэрагу беларускіх і расійских клубаў Віталя Ланько. Яго раней сапраўды ўжо прыцягвалі да адказнасці за аналагічныя злачынствы.