Баец Аляксей Кудзін з расійскай турмы: Беларусы цяпер як кулак, які можа прабіць любую сцяну

Зняволены беларускі баец-чэмпіён Аляксей Кудзін напісаў ліст з расійскай турмы. Артымальнік ліста — Карына Пацёмкіна, радкі прыводзіць тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ».

_5962023912839687301_121.jpg

— Добрага Вам дня Карына! — піша Аляксей Кудзін. — Дзякую Вам за Ваш ліст і цёплыя словы падтрымкі. Паверце, сілы волі і духу мне не займаць. Сістэма АГЛ думае, што пасадзіла мяне ў турму, але гэтым яны загартавалі мяне яшчэ мацней. Нават знаходзячыся тут, я працягваю ўзмоцнена трэніравацца і развіваць свае цела і розум.

Вы маеце рацыю, мы жывём у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі. Народ, які не  ведае сваёй гісторыі, не мае права на светлую будучыню. Яднанне народа — гэта як сціснуты кулак. Калі яго раскрыць, то можна зламаць пальцы ўсё па адным, сіла знікне. Але калі сціснуты кулак, зламаць яго немагчыма. Так і з намі, беларусамі. Зараз мы — кулак, які можа прабіць любую сцяну і ў гэтым наша сіла.

Духам не ўпадзеш, сілай узяць не змогуць!

Я ўпэўнены, што Гасподзь любіць беларусаў і дае на іх дамы такія выпрабаванні, пасля якіх наступіць толькі светлая паласа ў гісторыі нашага народа.

Са шчырай павагай да вас, Аляксей Кудзін!

Нагадаем, што Аляксей Кудзін у першыя дні пасля выбараў у родным Маладзечне даў адпор сілавікам, якія хацелі яго затрымаць і ўжывалі гвалт супраць пратэстоўцаў. Пасля гэтага спартсмен з'ехаў у Беларусі, але напрыканцы мінулага года быў затрыманы ў Расіі. Зараз вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь. Наперадзе ў чэмпіёна свету разгляд справы ў наступных судовых інстанцыях Расіі.

Напісаць Аляксею Кудзіну можна з дапамогай сэрвісу ФСВП-ліст: 143527, Москва, Зеленоград, ул. Панфилова, 27, ФКУ СИЗО 12.