Манеты з «Пагоняй» з’явяцца да 100-годдзя БНР. Нацбанк ні пры чым

Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска

27591373_10213662392547718_896609771_n.jpg

Цікавосткай дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.
Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манеты з сімволікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампенсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасці».

27661736_1578647542249452_1058278645_n.jpg

На аверсе манеты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018».
Рэверс манеты мае выявы сучасных і гістарычных сімвалаў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэнне году выпуску — 2018. Манеты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыццё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны. 
hrodna.life