Севярынец заклікаў адзначаць 100-годдзе БНР па ўсёй Беларусі (ВІДЭА)
Сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся з
відэазваротам, у якім заклікаў беларусаў далучацца да святкавання
стагоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Нагадаўшы,
што з нагоды святкавання юбілею аб’ядналіся практычна ўсе беларускія
дэмакратычныя сілы, сустаршыня БХД заклікаў беларусаў і перадусім
менчукоў узяць удзел у запланаваным урачыстым шэсці і мітынгу ў цэнтры
Менску 25 сакавіка.
“Мы
просім усіх беларусаў, якім неабыякаваыя незалежнасць нашай краіны,
далучацца да святкаванняў па ўсёй краіне. Стварайце мясцовыя групы
падтрымкі, аргкамітэты, каб мы маглі паказаць і Беларусі, і Расеі, і
ўсяму свету: беларусы хочуць незалежнасці, беларусы вартыя мець
незалежную дзяржаву”, - адзначыў Павел Севярынец.