Аргкам па святкаванні 100-годдзя БНР звярнуўся да Шорца: хочуць сустрэцца асабіста
Палітыкі прапануюць Шорцу перамовіць і ўзгадніць асабіста ўсе пытанні па 25 сакавіка. Старшыні Мінгарвыканкаму быў дасланы адпаведны ліст за подпісам Кастусёва, Янукевіча, Севярынца, Шушкевіча, Марголіна ды Афнагеля.
У лісце даводзіцца прапанова зладзіць каардынцыйную сустрэчу па фармаце святкавання Дня Волі. Аўтары прапануюць дату сустрэчы — 7 лютага, альбо дазваляюць Шорцу абраць нейкі іншы дзень, але — на працягу гэтага месяца.
Аўатары дадаюць таксама, што практыка адзначэння «Дня Волі» у мінулыя гады, калі Мінгарвыканкам змяняў маршрут без узгаднення з ініцыятарамі шэсця, а таксама практыка 2017 году — наўпрост непрымальныя. Таму, палітыкі спадзяюцца на «шчыры і сумленны дыялог», — як пішацца ў лісце.
Нагадаем, заяўку на сёлетняе шэсце Аргкам па яго правядзенні падаў у Мінгарвыканкам 25 студзеня.